Даніэла Шаражуба

На вокладцы глянцавага часопіса бразільская мадэль Даніэла Шаражуба з’явілася, калі ёй было тры дні ад нараджэння. Праўда, тады дзяўчынка пазіравала разам са сваёй маці – таксама мадэллю. Уласную ж кар’еру Даніэла пачала ў 12 гадоў, калі выступіла на спаборніцтвах па мадэліраванні і перамагла.

Зараз 23-гадовая прыгажуня – адна з самых запатрабаваных мадэлей краіны. Яна мае кантракты з такімі гандлёвымі маркамі, як H*M, Spiegel і Benetton і не можа думаць ні пра што, акрамя працы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)