Даніэль Ллойд

Залішняя легкадумнасць і няўменне трымаць язык за зубамі пазбавілі англічанку Даніэль Ллойд не толькі тытула “Міс Вялікабрытанія”, але і давялі прыгажуню да суда. Арганізатары конкурсу поўныя рашучасці адсудзіць у экс-міс 100 тысяч фунтаў стэрлінгаў, якія яна атрымала за перамогу. Падставай стала фотасесія Даніэль для часопіса Playboy, у якой будучая каралева прыгажосці знялася топлес (такія фотаздымкі строга забаронены правіламі конкурсу).

Але гэта не адзіны грашок Даніэль на шляху да заваявання тытула першай прыгажуні. Як высветлілася, спадарыня Ллойд мела раман з адным з членаў журы футбалістам Тэддзі Шэрынгемам. Паказальна, што прыгажуня сама прагаварылася пра гэтую сувязь журналістам, за што ў выніку і паплацілася. Аднак Даніэль з яе напорам без працы не застанецца. Зараз 22-гадовая прыгажуня здымаецца ў рэаліці-шоу “Вялікі брат”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)