Спорт
Сяргей НЯТРЭБА

Данчык — «Я ад вас далёка»

Гэты дыск адкрывае знакамітага эмігранцкага сьпевака для тых, хто ня мог набыць калісьці ягоныя кружэлкі з прычыны малых год.

Затое, без сумневу, усе чулі як мінімум адну песьню ў выкананьні Данчыка. Прычым штодня. Твор “Змрок ляжыць навокал” гучаў у “бэтэшнай” “Калыханцы” на пачатку 90-х. Зрэшты, на дыску прадстаўлены шмат якія клясычныя ўжо творы: “Мой родны кут”, “Бярозка”, “Зорачкі”. Архіўны саўнд часам нагадвае ўзорныя рок-творы 70-х, а вось мяккі голас Данчыка зь ніякім больш не параўнаеш. Часам песьні падаюцца надта сьлязьлівымі, настолькі прачулена сьпявак зацягвае “Я ад вас далёка” ці “А ў полі вярба”, літаральна прапускаючы празь сябе кожнае слова. Альбом для тых, хто хоча пачуць узорнае беларускае вымаўленьне ці панастальгаваць. На дыску можна знайсьці і цікавы відэабонус: 20-хвілінны кавалак выступу Данчыка ў менскай філярмоніі напрыканцы 1996 году.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)