Дамініка Яндлава

Чэшская мадэль Дамініка Яндлава рэгулярна пазіруе ў стылі "ню" для розных мужчынскіх часопісаў. Тым не менш у планах прыгажуні -- пакарэнне кінематаграфічнага Алімпу. Дамініка ўжо знялася ў трох фільмах з вельмі красамоўнымі назвамі: "Прададзены на досвітку", "Крывавая Графіня" і "Вырадак Калігулы". І зараз чакае прапановы ролі Джульеты ў экранізацыі Шэкспіра.