Даляр на БВФБ перайшоў парог у 20 тысяч рублёў

Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы ў суботу пачаліся з далейшага падзеньня нацыянальнай валюты. Будзь у курсе!

А палове 11-й раніцы курс даляра пераадолеў адзнаку ў 20 тысяч рублёў і склаў 20.123 рублі. А эўра ўшчыльную наблізіўся да адзнакі ў 22 тысячы — 21 981. І толькі расейскі рубель, патаньнеў да 258,93.

Что будет с курсом рубля на следующей неделе?

У параўнаньні з таргамі ў пятніцу даляр ужо падаражэў на 259 рублёў, эўра — на 372.

Нацбанк абвясьціў наступныя афіцыйныя курсы валют на суботу 16 студзеня — даляр — 19864, эўра — 21609, расейскі рубель — 259,75 беларускіх рублёў. А курс на 17 студзеня стане вядомы пасьля заканчэньня таргоў на БВФБ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)