Лица
Маша Калеснікава, Еўрарадыё

«Дай Дарогу!» запісалі сваю першую песню на беларускай мове

Брэсцкія панкі "Дай Дарогу!" упершыню ў гісторыі гурта запісалі песню на беларускай мове! Кампазіцыя атрымала назву "Не веру".

Лідар “Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі кажа, што нарэшце саспеў да такога павароту, тым больш, што гэтага ад яго даўно чакалі.

"Неяк мяне прабіла. Магчыма, таму, што я наглядзеўся розных дакументальных ролікаў на Youtube, натхніўся і вырашыў сказаць праўду. Гэта песня пра адчуванні і перажыванні беларусаў, а таксама вынік перажытага, — распавядае Стыльскі. — Можна сказаць, што мне было прыемна працаваць з мовай: карані ёсць карані. Да таго ж, я адкрыў для сябе новы буквар. Таму, магчыма, гэта будзе не адзіная наша песня па-беларуску", — інтрыгуе лідар “Дай дарогу!”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)