Дачка і былы адвакат Аляксандра Казуліна пазмагаюцца за месца ў парламенце

Старэйшая дачка Аляксандра Казуліна Вольга, а таксама былы адвакат палітвязня Ігар Рынкевіч абраныя ў якасці адзіных кандыдатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на парламенцкія выбары, якія адбудуцца ў наступным годзе. Балатавацца яны будуць па Мінску.

Пра гэта "Еўрарадыё" паведаміў Ігар Рынкевіч.

Ігар Рынкевіч: “На выбары мы ідзем з тым, каб агучваць ідэі і прынцыпы Аляксандра Казуліна. Па-другое, мы разумеем, што гэта не выбары, а палітычная кампанія, таму будзем дабівацца выканання ўсіх капенгагенскіх патрабаванняў, а таксама патрабаванняў стамбульскага саміта АБСЕ адносна таго, якім павінен быць выбарчы працэс у Беларусі”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)