Комментарии
Аляксей Харкевіч, Новы час

Да перамогі над дзедаўшчынай патрэбны ўсяго адзін важны крок

Трагедыя ў Печах мала каго ў Беларусі пакінула абыякавым. Паўсюдна гучаць заклікі барацьбы з дзедаўшчынай. І ў гэтым шматгалоссі губляецца першапрычына праблемы, якой з’яўляецца зусім не дзедаўшчына.

Мне давялося служыць тэрміновую службу ў шэрагах узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь у самым пачатку ХХІ стагоддзя. Да арміі я, як і многія, быў абсалютна ўпэўнены ў тым, што, калі з дзедаўшчынай па-сапраўднаму змагацца, то яе можна перамагчы. Да канца службы я ў гэтым зняверыўся. Чаму ж так адбылося?

Служба ў арміі — велізарны стрэс для маладога чалавека. Да якіх наступстваў гэта можа прывесці, я наглядна ўбачыў на прыкладзе сваіх таварышаў па службе. У кагосьці выявіўся псарыяз, у кагосьці энурэз. Былі і такія, хто паспрабаваў звесці рахункі з жыццём. На шчасце, ні разу гэта не скончылася трагічна.

«Мама, прабач!»

Першы выпадак суіцыду, непасрэдным сведкам якога я стаў, адбыўся з салдатам, які праслужыў ужо больш за паўгода. Пасля праведзеных некалькіх тыдняў у адпачынку ён раптам вырашыў не вяртацца ў сваю вайсковую частку. Ваеннае кіраўніцтва, натуральна, расцаніла гэта як дэзерцірства.

Па агульнапрынятай у арміі традыцыі, за правіннасць салдата была пакараная ўся вайсковая частка. У выніку ўсе салдаты тэрміновай службы надоўга пазбавіліся магчымасці хадзіць у звальненні.

Непасрэдна перад судом салдата вярнулі ў сваю частку, дзе сатысфакцыі прагнулі дзясяткі яго таварышаў па службе. Невядома, чым бы для яго скончылася гэтая ноч перад судом, паколькі незадоўга да адбою ён быў знойдзены ў прыбіральні з перарэзаным запясцем у лужыне крыві і з надпісам на сцяне «Мама, прабач»…

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)