Лица

Да 100-годдзя БНР выпусцяць цішоткі з Пагоняй

Symbal.by распачынае кампанію #БНР100 па годнаму адзначэнню адной з галоўных датаў у гісторыі нашай краіны, якая стала пачаткам доўгага і складанага працэсу фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Разам з дызайнерам Максам Пякарскім Symbal.by запускае лінейку сувенірнай прадукцыі.

У наяўнасці ўжо ёсць цішоткі, магніты і значкі. Замовіць іх можна тут.

Яшчэ плануецца выпусціць гадзіннікі, стыкеры, апаскі, паштоўкі, налепкі і іншае.

Выява Пагоні, якая будзе выкарыстана ў фірмовым стылі кампаніі, знойдзена ў Беларускай эміграцыйнай калекцыі. Яна выкарыстоўвалася на пячатках, бланках і разнастайных дакументах Рады БНР, Сусветнага аб'яднання беларускай эміграцыі ды шматлікіх іншых арганізацый па-за межамі Беларусі з 50-х гадоў 20 стагоддзя.

— Мы спадзяемся, што ўзноўленая ўнікальная, дынамічная і неверагодна прыгожая «Пагоня», распрацаваны намі фірмовы стыль для адзначэння 100-годдзя БНР і слоган, якім сталі словы Максіма Багдановіча з верша «Пагоня»: «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць», будуць актыўна выкарыстоўвацца ў межах усіх мерапрыемстваў і падзей прысвечаных гэтай важнай падзеі ў гісторыі Беларусі, — адзначаюць у кампаніі.

Аўтары хочуць таксама, каб прома-прадукцыя (значкі, бранзалеты, стыкеры, паштоўкі, налепкі) вялікімі тыражамі была выпушчана і праз розныя кропкі па ўсёй Беларусі распаўсюджвалася бясплатна і шукаюць на гэта фінансаванне. Калі вы хочаце дапамагчы, то звяртайцеся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)