«Цмокі» учынілі разгром на «Мінск-Арэне»
9 студзеня мінскія «Цмокі» правялі чарговую гульню ў Адзінай лізе ВТБ.
Фота bc-tsmoki.by
Гэтым разам наш баскетбольны клуб прымаў на сваёй пляцоўцы знакаміты эстонскі «Калеў». Першая палова гульні прайшла ва ўпартай барацьбе. А пасля перапынку «Цмокі» правялі цудоўны кавалак гульні – 14:0. «Гарачыя эстонскія хлопцы», калі трапілі пад гарачую руку каманды Ігара Грышчука, практычна нічога супрацьпаставіць не здолелі.
Перамога мінскага клуба ўжо не выклікала сумненняў, але гульцы працягвалі нарошчваць колькасць набраных балаў. У выніку гаспадары дасягнулі грасмэйстэрскай лічбы «100». Найбольш запісалі на свае рахункі Бранка Міркавіч (19), Гарэт Штутц (18) ды Аляксандр Кудраўцаў (15).
100:77 (25:24, 24:20, 30:15, 21:18) – з такім лікам «Цмокі» атрымалі пятую перамогу ў сёлетняй Адзінай лізе ВТБ. Цяпер беларускі клуб займае ў турнірнай табліцы 9-е месца.
Цяпер «Цмокі» пераключаюцца на Кубак ФІБА. 13 студзеня яны згуляюць з кіпрскім АЕЛ на выспе Афрадыты, а 20-га сустрэнуцца з італьянскім «Варэзэ» ўжо ў Мінску.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное