«Цмокi» скончылі першы этап Кубка ФІБА на першым месцы
Мужчынская каманда «Цмокаў» заняла першае месца ў групе N на першым групавым этапе Кубка ФІБА. Гэта стала магчыма пасля перамогі над фінскай «Катаяй».

КАТАЯ – ЦМОКІ-МІНСК – 84:86
(25:17, 15:32, 23:21, 21:16)
ЦМОКІ-МІНСК: Міркавіч (19 + 4 пер), Кудраўцаў (4), Хіліярд (15 + 6 пад), Мараш (16 + 11 пад), Семянюк (0); Грэй (15), Лашкевіч (9 + 8 пад), Ульянка (8), Белянкоў (0), Лютыч (0).
Беларускі клуб даведаўся пра супернікаў другого этапа. На гэтай стадыі падапечныя Ігара Грышчука пазмагаюцца з італьянскім “Варэзэ”, аўстрыйскім “Гюсінгам” і кіпрскім АЕКам. Усе тры суперніка занялі другія месцы ў сваіх групах.
Читайте еще
Избранное