Спорт
Кірыл Іваноў

«Цмокі» атрымалі першую перамогу ў 2016 годзе

Мінскі баскетбольны клуб перамог аўстрыйскі «Гюсінг».

Фота bc-tsmoki.by

Цмокі-Мінск — Гюсінг — 96:60 (24:14, 20:24, 21:8, 31:14)

Цмокі-Мінск: Міркавіч (18 + 6 пас + 4 пер), Кудраўцаў (10), Хіліярд (14 + 8 пад), Мараш (11 + 8 пад), Лашкевіч (6); Грэй (18), Лютыч (9), Ульянка (6), Штутц (4 + 7 пад), Белянкоў (н.в.), Семянюк (н.в.).

У апошняй гульні 2015-га году «Цмокі» пацярпелі паразу ў Лізе ВТБ.

6 студзеня мужчынская каманда мінскага баскетбольнага клуба «Цмокі» атрымала першую перамогу ў 2016-м годзе.

«На нязвыклай пляцоўцы Палаца Спорту падапечныя Ігара Грышчука правялі адну з лепшых сустрэч сезона. У прыватнасці, пераўзышлі аўстрыйскі “Гюсінг” амаль ва ўсіх кампанентах, а разам з тым рэалізавалі неверагодныя 18 далёкіх спроб», — гаворыцца на сайце мінскага клуба.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)