Спорт
Міхаіл Мірановіч

«Цмокі» атрымалі неверагодную перамогу

27 студзеня мінскі баскетбольны клуб «Цмокі» згуляў чарговы матч Кубка ФІБА.

Аўстрыйскі «Гюсінг» ужо амаль святкаваў перамогу. За паўтары хвіліны да заканчэння гульні гаспадары пляцоўкі былі наперадзе – 88:81.

Аднак «Цмокі» не капітулявалі датэрмінова. За гэты час яны зрабілі тры ўдалых кідкі, два з якіх былі далёкімі. Да таго ж мінскі клуб у гэтыя секунды надзвычай удала абараняўся. У выніку нашы перамаглі – 89:88 (23:18, 21:32, 20:24, 25:14).

Фантастычны камбэк тым больш каштоўны, бо дазволіў «Цмокам» працягнуць барацьбу за выхад у наступны раўнд Кубка ФІБА. У выпадку паразы шанцы на гэта былі б страчаныя.

Цяпер турнірная становішча ў групе V выглядае так:

1. Варэзэ – 9

2. АЕЛ – 8

3. Цмокі – 7

4. Гюсінг – 6

Апошні матч гэтай стадыі «Цмокі» правядуць 3 лютага ў Менску. Каб патрапіць у 1/8 фінала Кубка ФІБА, нашай камандзе трэба перамагаць кіпрскі АЕЛ з розніцай не менш за 6 балаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)