«Цмокі» атрымалі другую перамогу ў Кубку ФІБА
3 лістапада «Цмокі-Мінск» згулялі другі матч у групавым этапе Кубку ФІБА.
Гэтым разам беларускія баскетбалісты гасцявалі ў Балгарыі. Першапачаткова здавалася, што ў супрацьстаянні з “Рылскі” з Самокава наша каманда не будзе мець асаблівых праблем: на вялікі перапынак яна сышла, маючы +15.
Але ў трэцяй чвэрці сітуацыя кардынальна змянілася. Балгары вырваліся наперад. У нейкі момант здалося, што “Цмокі” склалі крылы. Але гэта было памылковае ўражанне. Мінскі клуб здолеў пераламаць ход падзеяў і дамагчыся поспеху – 97:88 (26:16, 25:20, 14:33, 32:19). Лепшым ў гасцей у аўторак быў абаронца Энтані Хіліярд, на рахунку якога 21 бал.
Гэта ўжо другая перамога “Цмокаў” у еўракубку. Наступную гульню ў межах гэтага турніру наш клуб правядзе 11 лістапада на “Мінск-Арэне” супраць фінскай “Катаі”, якая таксама пакуль ідзе без паразаў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное