Общество

Цытата дня: «Усё, што трэба ведаць пра кіраўнікоў міліцыі»

Рэдактар і журналіст Андрэй Дынько на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пракаментаваў інцыдэнт у Курапатах, дзе невядомыя вандалы разбурылі «Лаву Клінтана».

Разбураная «Лава Клінтана» у Курапатах. Фота з Фэйсбуку Паўла Севярынца

«Над бяздарным помнікам гарадавому павесілі відэаназіранне, а на месцы пакутніцтва дзясяткаў тысяч нявінных людзей «не могуць» затрымаць вандалаў. Усё, што трэба ведаць пра кіраўнікоў міліцыі».