Цытата дня. Севярынец параўнаў АЭС пад Астраўцом з расійскай ядзернай бомбай

Сустаршыня БХД Павел Севярынец выступіў на канферэнцыі Адамкуса ў Вільні.

Беларускі палітык выступаў у адной панэлі з міністрам энэргетыкі Літвы Жыгімантасам Вайчунасам, сустаршынём Еўрапейскай партыі Зялёных Рэйнхардам Буцікёферам, дзяржсакратаром Польшчы па пытаннях энэргетычнай стратэгіі Пятром Наімскім і намміністра энэргетыкі Румыніі Андрэем Маёраню, паведамляе bchd.info.

Прывядём адну з цытат з выступу Севярынца:

— Астравецкая АЭС — гэта расійская ядзерная бомба на мяжы з Еўрапейскім саюзам.

Думаю, спадарства, усе вы глядзелі серыял «Чарнобыль». Шмат словаў тут ня трэба. Трэба толькі адно: ясная і выразная пазіцыя Еўрапейскага Саюза: зачыніць АЭС у Астраўцы.

Трэба абясшкодзіць расейскую ядзерную бомбу у 10 км ад мяжы з ЕС. Не пустыя пратаколы бяспекі лабістаў з МАГАТЭ, не казкі ад «Росатома», не гульні з Лукашэнкам, а адзіная і салідарная пазіцыя: зачыніць. Патрэбная еўрапейская салідарнасць з Літвой і народам Беларусі, які не хоча другога Чарнобыля.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(34)