Цытата дня: Мацкевіч – пра рызыкоўныя спадзяваньні на Лукашэнку

Філезаф Уладзімер Мацкевіч пракаментаваў меркаваньне палітычнага аглядальніка парталу TUT. BY Арцёма Шрайбмана наконт верагоднасьці інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі.

Спрэчка на гэты конт адбылася у праграме «Праскі акцэнт» Радыё Свабода.

Спадзяваньне, што адзіным гарантам нашай незалежнасьці ў супрацьстаяньні з Расеяй зьяўляецца прэзыдэнт, які гэтак зацыклены на ўладзе, што ніколі яе не аддасьць — гэта вельмі небясьпечная ідэя.

Уладзімер Мацкевіч

***

У адказ Арцём Шрайбман заявіў, што не лічыць прэзідэнта Беларусі адзіным гарантам незалежнасьці: «Воля да ўлады Лукашэнкі — сапраўды адзін з фактараў, чаму інкарпарацыі не адбываецца. Але ёсьць яшчэ і меркаваньне грамадзтва, і інтарэсы беларускай уладнай эліты, і інтарэсы Расеі, якія, на мой погляд, не ляжаць у плашчыні інкарпарацыі Беларусі любой цаной».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(13)