Общество

Цытата дня. Церцель патлумачыў віну забітага Тарайкоўскага — «нахабна стаяў перад АМАПам»

Кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель 17 снежня выступіў перад рабочымі і начальствам прадпрыемства «Гродна-Азот». «Наша Ніва» атрымала аўдыязапіс сустрэчы.

Асабліва ўражвае, як кіраўнік КДБ патлумачыў смерць Аляксандра Тарайкоўскага, якога забілі падчас пратэстаў супраць фальсіфікацый выбараў.

— Вакол паводзін сілавых структур дастаткова шмат міфаў, фэйкаў, абстаноўка нагнятаецца адмыслова. Сярод вас, мабыць, ёсць знаёмыя, якія пацярпелі, мабыць, такія моманты ёсць.

Таварыш Тараўноўскі ці Тарайкоўскі ў Мінску загінуў. Але хто бачыў гэтыя здымкі — бачыў, што чалавек стаіць перад АМАПам, выйшаў — і нахабна стаіць перад міліцыяй. Ён стаіць мэтанакіравана.

Глава КДБ Іван Церцель. 17.12.2020

Далей глава КДБ вырашыў правесці ў прыклад ЗША.

— Прабачце мяне, хто быў у Злучаных Штатах? («Там вольны продаж зброі» — рэпліка з залы). Спыняецца машына, што ты павінен зрабіць? Рукі пакласці на руль. Калі ты рукі не паклаў на руль, што з табой зробяць? Прыстрэляць на месцы. (Уся зала: «Няпраўда!»)»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(77)