Пры гэтым яны штосьці сваё «абараняць» не зьбіраюцца, дураков нет. У жніўні 2020 добраахвотна, без прымусу, па вуліцах Менску за Лукашэнку хадзілі з іконамі 30 пасіянарыяў.
Цыганкоў: Якой галоўнай рысай вылучаюцца прыхільнікі ўлады і «стабільнасьці»
Журналіст Віталь Цыганкоў – пра светапогляд прыхільнікаў улады.
– Назіраючы за прыхільнікамі ўлады і «стабільнасьці» — можна ўхапіць тую галоўную выразную рысу, якая іх вылучае, у філасофскім, сьветапоглядным сэнсе, – піша Цыганкоў. – Гэта прыземленасьць. Адсутнасьць залішніх мараў і жаданьняў.

Перакананасьць у тым, што «вышэй галавы не скокнеш», «плетью обуха не перешибешь» і процьмы іншых «народных мудрасьцяў» на гэтую тэму. Упэўненасьць, што ўсе «павінны ведаць сваё месца». Стаўленьне да тых, хто высоўваецца — «тебе што — больше всех надо?»
Гэта людзі, якія шмат ад жыцьця — ды і ад іншых — ня чакаюць. Бо заўсёды гатовыя задаволіцца малым, але надзейным і гарантаваным, той самай сініцай у руках, чаркай і шкваркай. «Нас и тут неплохо кормят». Менавіта так — «нас кормяць».
Бо астатнія прыктычныя, як Шарыкаў — «Я воевать не пойду никуда! На учёт возьмусь, а воевать — шиш с маслом».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное