Выборы-2020

Цыганкоў: «Выглядае, што сцэнар мяккай і лагоднай кампаніі а-ля 2015 мяняецца»

Журналіст — пра самазьняцьце Гайдукевіча.

«Па-першае, гэта азначае, што спойлер «на ўсялякі выпадак» у ягонай асобе ўжо не патрэбны, — напісаў Віталь Цыганкоў.

Па-другое, сытуацыя відавочна напружваецца, і нават «канструктыўная апазыцыя» Яго вялікасьці (традыцыйная роля для ЛДПБ) ужо ў гэтай выбарчай кампаніі не патрэбная. Адназначна прымай нейкі бок барыкад, — далі зразумець Гайдукевічу. Ён прыняў і заклікаў усіх падтрымаць Лукашэнку.

Па-трэцяе, запахла 2010 годам. У тым сэнсе, што тады Гайдукевіч-старэйшы зьняўся — відаць, адчуўшы ці ведаючы, да чаго ўсё ідзе.

Шрайбман: «У Лукашенко увидели, как все плачевно с поддержкой»