Цыганкоў: Такое ў Лукашэнкі паняцьце «нормы»
Пра пасланьне прэзiдэнта-2019.
– А цяпер сур’ёзна, вельмі сур'ёзна. Калі нехта ў нечым сумняваўся, то сёньняшняе выказваньне Лукашэнкі пра беларускую мову максімальна шчыра дэманструе ягонае сапраўднае стаўленьне да гэтай тэмы, – пiша вядомы журналiст Вiталь Цыганкоў. – Не як кіраўніка дзяржавы, а як чалавека. Тут трэба цытаваць дакладна, слова за словам. Таму для пачатку я даю дакладную цытату.
«Еду по дороге. Трасса, которую называют президентской. Вывесили табло «Выконвай хуткасны рэжым». Понятно мне, что хотел сказать автор. Но едет русский человек или русскоязычный белорус: Выконвай… Хуткасны… Но понял, что «рэжым». Неужели (думает) опять про диктатуру Лукашенко. Что вы хотели этим показать? 50 процентов населения (с запасом говорю) поймут, что требует дорожник или гаишник… Но остальные же не поймут! Пришлось вернуть название нормальное. Кто поймет, что это скоростной режим, а не диктатура Лукашенко…».
Значыць, першае. Вось ён едзе, глядзіць на палеткі, на прыроду, але ягоную ўвагу чамусьці прыцягвае беларускамоўны надпіс. Ці прыцягнуў бы ягоную ўвагу рускамоўны надпіс? Наўрад ці. Бо для яго рускамоўны надпіс – гэта «норма», а беларускамоўны – гэта ўжо «падзея».
Другое. Лукашэнка кажа, што максімум 50 працэнтаў (з запасам) зразумеюць гэты надпіс, астатнія – не. То бок у ягоным уяўленьне сьвету і Беларусі большая частка насельніцтва краіны не зразумее тры слова па-беларуску. Я нават не хачу тут лішні раз метаць бісер і даказваць, што гэта няпраўда.
Вынікі перапісаў, вынікі сацыялягічных даследаваньняў адназначна кажуць, што як мінімум пасіўнае разуменьне беларускай мовы маюць ня менш за 90 працэнтаў насельніцтва Беларусі. Ды і слова «хуткасны» ня мае ніякай складанасьці – ва ўсіх гарадах гадоў 30 езьдзяць аўтобусы з надпісам «хуткасны». Але нам важна бачыць, якое разуменьне Беларусі і беларусаў пануе ў галаве Лукашэнкі.
Горбачев: «Где я? Кто я? Как сон… А ведь это 21 век»
Трэцяе. «Прішлось вернуть названіе нормальное». Трэба разумець, што вярнулі рускамоўную назву. Такое ў Лукашэнкі паняцьце «нормы».
Я ведаю гэтага персанажу 30 гадоў, але нават я быў зьдзіўлены і ўражаны, наколькі «усё запушчана», якая карціна Беларусі пануе ў яго галаве – калі ён адрываецца ад тэксту і выдае нам «сваё сапраўднае». У гэтай галаве беларуская мова – гэта нешта незразумелае для большасьці, нешта як замежнае, у адрозьненьні ад «нормы» – рускай мовы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное