Але ёсьць месца, дзе пра магчымасьць будучых войнаў разважаюць з радасьцю, з захапленьнем, з нейкім нават прыдыханьнем. Гэта расейскія патрыятычна-шавіністычныя тэлеграм-каналы, ды і значная частка экспэртна-палітычнай эліты Расеі.
Цыганкоў: Расея і цяга да сьмерці
Журналіст Віталь Цыганкоў – пра тое, чым перш за ўсё вылучаецца Расея.
– Ва ўсім сьвеце з трывогай і часам моцнай доляй алармізму разважаюць, якім будзе гэты год, ці не захопіць нашу цывілізацыю чарада новых рэгіянальных канфліктаў і войнаў, – піша Цыганкоў. – Усіх гэта палохае, непакоіць, – аўтары разважаюць, што можна зрабіць, каб гэтага не адбылося.
Яны чакаюць вайну як падарункаў на Новы год, ці 23 лютага – нібыта гэта для іх галоўнае (магчыма, адзінае) сьвята ў жыцьці. Кожную новую кропку напружанасьці, кожную атаку умоўнага Ірана на ўмоўны Пакістан як успрымаюць як падарунак лёсу, як нечаканы 13-ы заробак.
Пры абстрэлах хусітамі караблёў яны перажываюць штосьці падобнае на аргазм.
Па нейкай ірацыянальнай і нічым не даказанай прычыне яны лічаць, што чым горш будзе ва ўсім сьвеце, калі паўсюль наступіць крызіс і хаос, – тым лепш будзе Расеі. Усе магчымыя войны яны разглядаюць як сьведчаньне аслабленьня Захаду – маўляў, Захад ня здольны будзе на ўсё рэагаваць, а таму ягоны ўплыў панізіцца.
Ну і вечныя мары, якім па 20 гадоў, пра «развал Эўразьвязу», «грамадзянскую вайна ў ЗША», «канец даляру».
Расея імкліва эканамічна расла ўсе 2000-я, алігархі множыліся, з Захадам (які дапамог ім крэдытамі і палітычнай падтрымкай выстаяць у 90-я) не было істотных праблемаў – здавалася б, жывіце ды радуйцеся.
Не, як толькі яны «падымаюццца з кален» – ім хочацца паваяваць.
Гэта, як мне падаецца, ужо даўно не палітычнае, гэта псіхалагічнае. Гэтым людзям хочацца вайны не таму, што яна нібыта прынясе нейкія здабыткі альбо нешта «абароніць» – ім проста хочацца вайны дзеля вайны. Цяга да разбурэньня, непрыняцьцё нармальнага жыцьця – па вялікім рахунку, нават цяга да сьмерці, танатас.
Читайте еще
Избранное