Цыганкоў пра падпісанне інтэграцыйнага дэкрэту: «Гэта чарговы стратэгічны крок па звужэньню беларускага сувэрэнітэту»
На думку калумніста, у тактычным сэнсе падпісаньне 28 саюзных праграмаў нічога кардынальна не мяняе.
— Ня думаю, што Лукашэнка раптам зьменіць асновы эканамічнай палітыкі, — піша Віталь Цыганкоў. — Ня думаю, што беларуская падатковая ці іншая эканамічная палітыка пасьля падпісаньня раптам пачне мяняцца ў бок расейскіх узораў.
Ну і галоўнае — відавочна, што па цэнах на газ і нафту Масква не саступіла, ня будзе ніякага газу па цане «Смаленскай вобласьці». Я гаварыў гэта і 10 гадоў таму, што ніколі Масква ня пойдзе на «роўныя цэны» для Беларусі (прынамсі, пакуль Беларусь хаця б фармальна застаецца незалежнай краінай). Пакуль гэты прагноз спраўджваецца.
Што тычыцца стратэгічнай ацэнкі, то — якімі б неістотнымі ні былі гэтыя падпісаныя «праграмы» — гэта ўсё ж чарговы стратэгічны крок па звужэньню беларускага сувэрэнітэту і павялічэньню палітычнай і эканамічнай залежнасьці да Расеі.
У прынцыпе, гэта і ёсьць стратэгія Лукашэнкі ўсе гэтыя гады — паступова прадаваць кавалкі беларускага сувэрэнітэту ў абмен на (у залежнасьці ад сытуацыі) фінансавую, ваенна-стратэгічную альбо палітычную падтрымку Масквы.
Читайте еще
Избранное