Цыганкоў: «Новы праект калі куды ідэалагічна і вядзе — дык хутчэй у Паўночную Карэю, але не ў Расею»

Публіцыст выказаўся пра новы праект Канстытуцыі, прапанаваны ўладамі.

— Калі паспрабаваць згуляць у папулярную гульню «а давайце знойдзем пазытыў», то варта адзначыць, што ў праекце лукашэнкаўскай Канстытуцыі няма ніякіх рухаў у бок Расеі ці інтэграцыі, што прадказвалі некаторыя алармісты, — піша Віталь Цыганкоў. — То бок, там зусім нічога такога няма. Ані мытнага саюза, ані Саюзнай дзяржавы, ані інтэграцыі, ані эканамічнай арыентацыі на Расею.

Затое ёсьць шмат «абавязковага» патрыятызму:

«сохранение национальной самобытности и суверенитета»;

«Родители или лица, их заменяющие, имеют право и обязаны воспитывать детей, заботиться об их здоровье, развитии и обучении, готовить к общественно полезному труду, прививать культуру и уважение к законам, историческим и национальным традициям Беларуси».

А самае вясёлае вось гэта:

«Проявление патриотизма, сохранение исторической памяти о героическом прошлом белорусского народа являются долгом каждого гражданина Республики Беларусь».

Так што новы праект калі куды ідэалагічна і вядзе — дык хутчэй у Паўночную Карэю, але не ў Расею. Ня думаю, што ў Маскве моцна абрадуюцца гэтаму праекту.

Навумчык: «У дыктатарскім рэжыме замацаваныя ў канстытуцыі нормы ня маюць ніякага значэньня»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)