Цыганкоў: «Каго б ты не схапіў, самым выпадковым чынам – сярод іх большасьць абавязкова будуць праціўнікі ўлады»

Вядомы журналiст – пра затрыманнi каля Бангалор.

– Калі сілавікі хапаюць усіх запар на вуліцах, то ў гэтым якраз ёсьць пэўная логіка, – пiша Вiталь Цыганкоў. – Бо каго б ты не схапіў, самым выпадковым чынам – сярод іх большасьць абавязкова будуць праціўнікі ўлады. У Менску працэнтаў на 80, у іншых гарадах, магчыма, менш.

Так што задача ў іх значна спрасьцілася. Раней трэба было неяк вылоўліваць, аддзяляць, вызначаць. А зараз – хапай у любы момант на любой вуліцы любых выпадковых людзей – большасьць зь іх акажацца апазіцыянерамі. А астатнія – свае ў цывільным, пад прыкрыцьцём.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(56)