Цыганкоў: «Гістарычны правал Беларусі заканамерны і чаканы»

Палiтычны аглядальнiк дае трошкі спартовай геапалітыкі.

– Калі ў сьвеце было 2 звышдзяржавы (ЗША і СССР), то яны спаборнічалі паміж сабой на ўсіх узроўнях, у тым ліку і ў спорце, – пiша Вiталь Цыганкоў. – У 1960-70 яны зацята змагаліся за агульную перамогу на Алімпіядах, здабываючы прыблізна роўныя вынікі, і чаргуючы адзін аднаго на першым і другім месцы па колькасці камандных медалёў.

Гэта быў час, калі, як пісаў Чынгіз Айтматаў ужо падчас перабудовы, кожная забітая шайба павінна была сьведчыць пра перавагу сваёй палітычнай сыстэмы.

Потым СССР разваліўся, Расея па інэрцыі яшчэ нешта рыпалася ў 90-я, але ўжо з 2000-ых саступіла ролю першай-другой, і скацілася спачатку на трэцяе, а на апошніх алімпіадах – на 4-5 месца. 

У сьвеце зьявілася новая звышдзяржава – Кітай, і адпаведна на апошніх 4 Алімпіядах яна змагаецца з ЗША за першае агульнакаманднае месца. Прытым, калі ў 2008 годзе на Алімпіадзе ў Пекіне Кітай нарэшце здабыў першае месца па колькасці залатых медалёў – то многім тады здавалася, што дысціплінаваны камуністычны Кітай будзе толькі разьвіваць посьпех. Але ж не – на наступных трох Аліпіядах зноў перамагалі амерыканцы. (Цяпер, у Токія ЗША выйгралі па золату ўсяго на адзін пункт, 39 на 38, але па ўсіх медалях перавага даволі вялікая – 113 на 88).

І, дарэчы, калі глянуць на першую дзясятку краінаў – пераможцаў у Токіа, то то мы ўбачым толькі эканамічна разьвітыя дзяржавы плюс Кітай і Расея. Зверху ўніз – ЗША, Кітай, Японія, Вялікабрытанія, Расея, Аўстралія, Нідэрланды, Францыя, Германія, Італія. 

У цэлым атрымліваецца – дзе лепш эканоміка, там і больш медалёў на Алімпіядах.

У гэтым сэнсе гістарычны правал Беларусі заканамерны і чаканы. Заканамерны найперш таму, што адбыўся ў рэчышчы амаль дакладнай (з адным адхіленьнем) мадэлі падзеньня агульнага выніка беларускіх спартоўцаў на ўсіх апошніх аліпіядах – 17, 13, 14, 10, 9, і зараз – 7.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(44)