Цыганкоў: Антываенная агітацыя ў Расеі – гэта як лекцыя для ваўкоў аб карысьці вегетарыянства

Журналіст Віталь Цыганкоў – пра стан расійскага грамадства.

– Я даўно не прадпрымаю спробы ў індывідуальным парадку «выратаваць» ў ідэйным сэнсе нейкіх людзей, на нешта «раскрыць вочы», прапанаваць праўду, – піша Цыганкоў. – У наш час пра ўсё можна даведацца, знайсьці любую інфармацыю, праўду дасягнуць адным клікам, любыя фэйкі распазнаць адным напружваньнем мозгу.

Спрачацца на тэму «ці добра забіваць і катаваць людзей за мірны пратэст, як правільна рэфармаваць атрады СС, ці можна пачынаць вайну і бамбіць мірныя гарады» няма ніякага жаданьня. Няма сэнсу даказваць законы памнажэньня тым, у каго свая, альтэрнатыўная, «патрыятычная» матэматыка. Гэта ўсё як лекцыя для ваўкоў аб карысьці вегетарыянства.

Людзі, а часам і цэлыя нацыі дабраахвотна выбіраюць варыянт самазьнішчэньня, самаразбурэньня. Расіяне ў сваёй большасьці, даўно нырнулі ў трусіную норку, у якую паляцела Аліса, і ляцяць уніз. «Сперва Алиса попыталась разглядеть внизу в кромешной темноте дно колодца, но безуспешно». Бо няма дна.

Магчыма, ім падабаецца адчуваньне падзеньня – навошта перашкаджаць людзям. Даць ім крэсла і тэлевізар – каб палёт праходзіў у камфортных умовах. 21 стагоддзе ўжо яўна праляцелі, аўтарытарызм, культ лідэра, скрепы, ідэалогія, цензура – прывітаньне, сярэдзіна 20-га.

Але ж гэта не канец. У сэнсе самазабыўнай любові да ўлады і нянавісьці да Захаду расійскае грамадзтва цяпер значна больш рэтраграднае і цемрашальскае, чым было нават у часы глыбокага саўка. Расія за апошнія гадоў 20 вярнулася да свайго звыклага, гістарычнага стану — абажанне ўлады і цара, «чалавек нішто — дзяржава ўсе», «вакол адны ворагі».

У гэтым сэнсе расейская грамадзтва умоўна 1905 году, з рознымі апазіцыйнымі партыямі ў Думе, з сярэбряным векам у культуры было значна больш ліберальным і плюралістычным, чым цяпер, у час інтэрнэту і сацсетак.

Алиса все падала, падала, падала… Казалось этому падению никогда не будет конца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(41)