Комментарии
Сяргей Нікалюк, Новы час

Цяперашні крызіс ёсць прамое следства поспехаў «моцнай дзяржавы»

Рост беларускай эканомікі ў «нулявыя» стаў важным фактарам, які забяспечыў палітычнае даўгалецце адзінага палітыка (АП). Але сваёй перамозе на першых прэзідэнцкіх выбарах ён абавязаны не росту, а спаду. Абодва гэтыя фактары гулялі супраць арыентаванай на заходнія каштоўнасці апазіцыі. А сёння сітуацыі мяняецца, і мяняецца кардынальна.

Калі крызіс 1990-х быў выкліканы зменай мадэляў, калі савецкая ўжо не працавала, а квазірынкавая яшчэ не сфармавалася, то цяперашні крызіс ёсць прамое следства поспехаў будаўніцтва ў Беларусі «моцнай дзяржавы». Менавіта сіла дзяржавы блакуе прыватную ініцыятыву, без якой немагчыма ўстойлівае развіццё ва ўмовах пераходу ад індустрыяльнай да постіндустрыяльнай эканомікі.

Абмяжуюся адным прыкладам, запазычаным з выступу АП на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання найлепшых работнікаў аграрнай галіны 9 лютага: «Мы шмат нарыхтоўваем кармоў, а эфектыўнасць ад іх, мякка кажучы, жадае быць лепшай. І першы крок у гэтым кірунку — неабходны добрыя сховішчы. Рашэнні прынятыя. Урад, губернатары прынялі іх да выканання. Яны няўхільна павінны быць выкананыя. Мы атрымаем ад гэтага грандыёзны эфект».

Нарэшце! На зыходзе чвэрці стагоддзя знаходжання на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе АП зрабіў першы крок у напрамку павышэння эфектыўнасці кармоў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)