«Цяпер я магу хадзіць». Як зьмянілася жыцьцё хлопца, якому летась адарвала ступню на пратэсьце

У шпіталі Георгі правёў больш за 50 дзён, было тры апэрацыі, піша Радыё Свабода.

Летась жыцьцё 33-гадовага Георгія Сайкоўскага кардынальна зьмянілася. 10 жніўня ён вяртаўся дадому ў раёне Пушкінскай. Каля яго ног выбухнула светлашумавая граната. У выніку яму ампутавалі ступню да пяткі.

Георгі Стайкоўскі. Усе фота svaboda.org (RFE/RL)

Доўгі час ён мог перасоўвацца толькі на вазку. Восеньню 2020-га Георгі зьехаў у Польшчу на рэабілітацыю. Яму паставілі пратэз, і цяпер ён можа хадзіць. Як зьмянілася за год жыцьцё Георгія з-за пратэстаў у Беларусі — у інтэрвію Свабоды.

10 жніўня ён апынуўся ў раёне станцыі мэтро Пушкінская. Акцыю пратэсту там разганялі сьветлашумавымі гранатамі. Да пад'езда заставалася некалькі хвілін, аднак у яго пад нагамі выбухнула граната.

— Ўспышка, аглушэньне, дэзарыентацыя. Частка аскепка прыляцела мне ў правую нагу. Да таксоўкі мне дапамаглі дайсьці выпадковыя мінакі. Яны давезьлі мяне да станцыі хуткай. Я бачыў, што мезенец і другі палец боўтаюцца. Усё было як у тумане. Яшчэ спадзяваўся, што абыдзецца толькі ампутацыяй двух пальцаў, але цяпер ступні няма да пяткі, — кажа Георгі.

Мужчыне пасьля аперацыі паставілі дыягназ: выбухная траўма, траўматычная ампутацыя дыстальнага аддзела правай ступні.

Пасьля Георгію далі 3-ю групу інваліднасьці. Ён удзельнічаў у маршах людзей з інваліднасьцю.

У шпіталі Георгі правёў больш за 50 дзён, было тры апэрацыі. Не зажывалі тканкі — прыйшлося ампутаваць большую частку ступні.

Увосень ён выехаў у Польшчу на рэабілітацыю. Тут ён пачаў наноў хадзіць, я зрабілі пратэз на ногу.

Цяпер ён жыве ў Варшаве, плянуе вучыць польскую мову і паступаць ва ўнівэрсытэт па праграме імя Кастуся Каліноўскага.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:38)