«Цяпер у нас ёсць свой куток». У Філадэльфіі з’явіўся Belarus Freedom House

У апошнія дні 2022 года суполка беларусаў Філадэльфіі сумесна з Асацыяцыяй беларусаў Амерыкі (ABA), грамадскім рухам «Кр*іна для жыцця», пры пыдтрымцы ўкраінскай суполкі, адкрыла ўтульнае месца — Belarus FREEDOM House.

— Гэта офіс, створаны беларусамі для беларусаў і ўсіх, хто падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасці: свабоду, роўнасць, незалежнасць, узаемадапамогу, — гаворыць адзін з лідараў аб’яднання беларусаў Філадэльфіі Сяржук Шалыга. — Цяпер у нас ёсць свой куток, а як мы будзем развівацца далей — залежыць толькі ад нас саміх.

Офіс працуе на грамадскіх пачатках тры дні на тыдзень: па панядзелках, серадах і суботах. Актывісты распавялі, чым будзе займацца BFH: адаптацыяй новых мігрантаў і забеспячэннем інфармацыйнай падтрымкі тых, хто толькі прыехаў у ЗША, развіццём і папулярызацыяй беларускай культуры, падтрымкай дэмакратычнага руху і няспыннай дапамогай палітзняволеным у Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)