Политика

Арцём Гарбацэвіч, Наша Нiва

«Цяпер у Маскве». Румас аб'явіўся ў Мінску. Што было далей?

Як стала вядома, днямі ў Мінск наведваўся былы прэм'ер Сяргей Румас, які з лютага жыў у эміграцыі.

Што ён рабіў у Мінску? Невядома. Тут ён пабыў пару дзён і зноў выехаў. Гэтую інфармацыю ён пацвердзіў Нашай Ніве.

— Так, я быў у Мінску, але цяпер у Маскве, — сказаў Румас.

Ён таксама адхрышчваецца ад існавання пераследу:

— Пытанні да мяне з боку праваахоўных органаў выдумляюць журналісты. Іх не было і няма.

Пры гэтым вядома, што былы прэм'ер праз Лондан адправіўся ў Кіеў. Гэта адбылося пасля таго, як органы пачалі затрымліваць яго былых калег з Банка развіцця, а ў яго самога дома прайшоў вобшук.

— На наступным тыдні зноў збіраюся ў Кіеў, у мяне там праект, — кажа Румас.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(26)