«Цяпер мы яшчэ на адзін год бліжэй да перамогі»

Полк Кастуся Каліноўскага выпусціў навагодні зварот да беларусаў і ўкраінцаў.

У сваім віншаванні беларускія ваяры дзякуюць усім за падтрымку і адзначаюць, што «тут і зараз рыхтуюць свята і перамогу».

— Ужо які год запар беларусы рыхтуюцца да Новага года ў розных кутках свету на выгнанні, за кратамі турмаў і ізалятараў, пад варожымі абстрэламі ў сцюдзёных акопах…Усё ж мы безупынна дбаем над нашым святам. Дзве тысячы дваццаць трэці быў цяжкім, не без страт і расчараванняў. Але кожны з нас рабіў свой унёсак — і цяпер мы яшчэ на адзін год бліжэй да перамогі! — гаворыцца ў звароце.

У святочным роліку баец-каліновец гатуе навагоднія стравы з беларускім нацыянальным каларытам. Працэс прыгатавання дранікаў чаргуецца з кадрамі ваенных дзеянняў — штодзённая рэальнась жыцця ва Украіне апошніх год.

— Шановні друзі, дорогі українці! Для нас велика честь боротися пліч-о-пліч з гідним і незламним українським народом, — адзначаюць байцы-каліноўцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(47)