Cветлана Тихановская поздравила Павла Белоуса: «За сваю любоў да Беларусі ён зараз знаходзіцца за кратамі»
Cветлана Тихановская написала:
– Сёння дзень народзінаў Паўла Белавуса. Чалавека, які заўсёды клапаціўся пра ўсё беларускае і сваімі дзеяннямі ствараў нацыянальную ідэю нашай краіны. Ён жыве мэтай – каб мы ўсе ведалі, што беларускамі і беларусамі быць годна. Але за сваю любоў да Беларусі ён зараз знаходзіцца за кратамі.
Аднойчы Павел сказаў: «Не трэба баяцца беларускіх дзяўчат у майках-вышыванках, страшней убачыць рускіх хлопцаў у кірзавых ботах і на танках!». Павел глядзеў далёка наперад і меў рацыю. Зараз, калі рэжым перапісвае гісторыю нашай краіны, забараняе кнігі беларускіх пісьменнікаў і рэпрэсуе за размову на роднай мове, – нам трэба яшчэ мацней бараніць сваё, беларускае.
Павел Белавус рабіў усё дзеля таго, каб у нас была магчымасць падкрэсліваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць насуперак прарасійскай палітыцы. Дык давайце разам працягваць яго справу – размаўляйце па-беларуску, падтрымлівайце кантэнт на роднай мове і ўпрыгожвайце сябе рэчамі з нацыянальнай айдэнтыкай. Шануйце сваё і сваіх!
Сёння я б хацела пазычыць Паўлу як мага хутчэй апынуцца побач з сям’ёй і працягнуць працу на карысць новай Беларусі.
Читайте еще
Избранное