Спорт
Сяргей НЯТРЭБА

Cустрэча з Касяй

20 сьнежня лэйбл “БМАgroup” ладзіць у Менску адкрытую прэс-канфэрэнцыю, прысьвечаную дыску “Акустыка” Касі Камоцкай.

Прэзэнтацыі гэтага альбому яшчэ не было, хоць ён ня першы месяц прадаецца ў дыскарнях.

“Акустыка” ўключае найбольш знакамітыя хіты выканаўцы зь ейных уласных шасьці альбомаў і супольных праектаў (“Народны альбом”, “Сэрца Эўропы In Rock”). Праграму дыску склаў рэпэртуар аднаго з апошніх канцэртаў калектыву ў менскім Доме літаратараў, дзе з Касяй Камоцкай гралі Вячаслаў Корань і Юлія Глушыцкая.

На прэс-канфэрэнцыі рок-князёўна будзе адказваць на пытаньні, раздаваць аўтографы і сьпяваць пад гітару. Сустрэча мае адбыцца а 17.00 па адрасе: праспэкт Машэрава (былая вуліца Варвашэні), 8.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)