Natallia Rudakouskaya, 34MAG
Cтваральнік «Пясочніцы» аб тым, як мы праелі гэтае лета

16 фуд-тракаў у дворыку завода «Гарызонт», састараны надпіс Coca-Cola, драўляныя палеты замест крэслаў і размаляваныя бочкі замест сталоў – вось мілыя сэрцу менчука пейзажы гэтага лета.

Праект «Пясочніца» за пару месяцаў свайго існавання стаў галоўным стрытфуд-адкрыццём года. Мы пагаварылі з адным з яго стваральнікаў 29-гадовым Станіславам Агінскім пра рэвалюцыю стрытфуду, умовах гастрабізнэсу ў Беларусі і пра тое, што мы будзем есці наступным летам.

Пра ідэю і рэалізацыю

– Як з'явілася ідэя стварэння «Пясочніцы»?

– З'яўленню «Пясочніцы» папярэднічалі амаль 2,5 гады фестываляў «Гастрафэст». Іх фармат быў крыху іншым: мы рабілі фэсты ўнутры ўстаноў. У нейкі момант мы прыйшлі да ідэі фестывалю стрытфуду і правялі яго з ежай простай і зразумелай, на вынас. Але мы не да канца разумелі наступствы.

Калі ідзе паўнавартасны фестываль, дзе трэба плаціць 24 рублі за сэт, установы не моцна губляюць у заробку. Калі ж мы прапанавалі фармат па 7-8 рублёў, аказалася даволі складана растлумачыць наведвальнікам, што гэта на вынас, многія хацелі застацца ўнутры памяшкання, што для ўстаноў было не вельмі выгадна.

Паралельна з сэтамі стрытфуду ў нас паўстала 5 або 7 запытаў ад фуд-тракаў. Нам сказалі: «Як так, стрытфуд і без фуд-тракаў? Мы не рэстараны, але мы таксама хочам паўдзельнічаць». Так з'явіўся прабацька таго, што цяпер адбываецца ў «Пясочніцы». Мы арандавалі ў культурным цэнтры «Корпус» унутраную частку панадворка і сабралі 5 тракаў, якія гатовыя былі гэтым жыць. І тры тыдні ў нас была такая лакацыя, куды можна было прыйсці паесці, адпачыць, паслухаць музыку.

Атрымліваецца, што першая частка не спрацавала, а вось другая частка спрацавала на ўра. Але потым мы паставілі гэты праект на паўзу і займаліся іншымі фестывалямі. І неяк выпадкова нашы добрыя сябры, якія тут за сценкай робяць «Гастрадвор», сказалі, што ў іх за спінай велізарная тэрыторыя пустуе. Мы доўга хадзілі сюды, тыдні два проста глядзелі пляцоўку, потым у нейкі момант нам здалося, што гэта добрая ідэя, і мы даволі імпульсіўна вырашылі, што варта спрабаваць.

Пляцоўкі з фуд-тракамі ў горадзе не было, а яна наспявала. Гэты рынак расце, і калі яшчэ 5 гадоў таму фуд-тракаў было два ў горадзе, то ўжо два гады таму іх было каля 10, а цяпер іх амаль 30. Калі мы праз пару гадоў возьмем усё, што стаіць на колах, то, лічу, іх будзе больш за 100.

Нам вельмі пашанцавала: мы звярнуліся ў Адміністрацыю цэнтральнага раёна і нам трапіліся вельмі разумеючыя людзі, якія сказалі: «Мы вам дапаможам і растлумачым, як гэта зрабіць законна». Таму што сёння няма нормаў, якія рэгулявалі б дзейнасць фуд-тракаў. Гэта альбо міні-кафэ, альбо кірмашова-выставачная дзейнасць, чым мы не з'яўляемся. Было незразумела, што з намі рабіць, але ў выніку прыдумалі добры варыянт.

– І што прыдумалі?

– У нас ёсць юрасоба. Мы бярэм у завода «Гарызонт» зямлю ў арэнду і ў нашай дамове прапісана, што мы маем права на субарэнду.

– Як складваюцца адносіны з заводам?

– Гэта дзяржпрадпрыемства, і, напэўна, куды б ты ні пайшоў, адносіны з дзяржпрадпрыемствамі заўсёды няпростыя. Тым не менш завод дастаткова моцна дапамог нам са старту: паклалі тут асфальт, расчысцілі ўваход, павесілі нейкае асвятленне. Але што будзе далей – для нас пакуль загадка.

– Колькі цяпер фуд-тракаў у «Пясочніцы» і ці плануецца іх папаўненне?

– Цяпер на пляцоўцы 16 фуд-тракаў. Калі мы планавалі тэрыторыю, расчарцілі яе і адразу разумелі, што іх будзе ад 13 да 16.

Былі і тракі, якія мы даставілі потым. Напрыклад, трак «Параплан» з сабачым кормам. Гэта рэкламны праект, але мы вырашылі, што гэта добрая гісторыя, таму што яны частуюць сабачак кормам і вадзіцай бясплатна. Гэта дог-фрэндлі пляцоўка. Калі яны папрасілі, каб іх пусцілі «лішнімі» ўдзельнікамі, мы разумелі, што яны не канкурэнты для астатняй ежы.

Працяг гутаркi i шмат фота тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)