Политика

CNN: 9 жніўня адміністрацыя Байдэна апублікуе новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі

Крыніца ў Кангрэсе ЗША паведаміла амерыканскаму тэлеканалу, што ўвядзенне новых санкцый будзе прымеркавана да гадавіны з дня выбараў, вынікі якіх міжнародная супольнасць не прызнала.

Як адзначае Наша Нiва, пакуль невядома, на што будуць накіраваныя новыя санкцыі, але Святлана Ціханоўская пасля візіту ў Вашынгтон заяўляла, што яна перадала адміністрацыі Байдэна канкрэтны спіс мэтаў, якія яе каманда хацела б бачыць пад санкцыямі.

У гэтым спісе знаходзіцца шэраг кампаній, якія манапалізаваныя рэжымам Лукашэнкі і яго набліжанымі, уключаючы калійную кампанію «Беларуськалій», а таксама нафтавыя, дрэваапрацоўчыя і металургічныя прадпрыемствы.

Ціханоўская на гэтым тыдні заклікала міжнародную супольнасць «паслаць сігнал салідарнасці з беларусамі, якія змагаюцца за дэмакратыю і свабоду», менавіта 9 жніўня, у гадавіну спрэчных выбараў, якія выклікалі масавыя пратэсты па ўсёй Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(34)