Общество

Cкончыў жыццё самагубствам палітвязень Дзмітрый Дудойць

Мужчына быў асуджаны да двух гадоў «хіміі» за каментар пра начальніка Ганцавіцкага РАУС. Свой тэрмін ён адбываў у Магілёве.

З 29 снежня 2021 года Дзмітрый Дудойць адбываў тэрмін ў ПУАТ N43 у Магілёве.

Праваабаронцы пацвердзілі яго смерць: Дзмітрый скокнуў з маста і разбіўся.