Политика

Ціханоўскі з-за кратаў: «Iдзе агульнапланетарная рэкламная кампанія Беларусі»

Больш за год ён знаходзіцца за кратамі, дзе амаль увесь гэты тэрмін быў у камеры-адзіночцы.

Але, як пiша Наша Нiва, не згубіў веру ў тое, што перамены ў Беларусі непазбежныя. Цяпер Сяргей Ціханоўскі у Гомельскім СІЗА, дзе ў закрытым рэжыме праходзіць суд.

«Праз нежаданне расстацца з уладай у Беларусі цалкам разгромлена свабода выказваць сваё меркаванне, свабода сходаў, свабода атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, страчаны незалежныя СМІ, праваабарончыя арганізацыі, законнасць і давер да праваахоўчай і судовай сістэме, — кажа Ціханоўскі з-за кратаў. — Але беларусы здабылі салідарнасць і ўпершыню адчулі сябе нацыяй, убачылі велізарную падтрымку за мяжой.

Па сутнасці, ідзе агульнапланетарная рэкламная кампанія Беларусі. Пасля перамогі дэмакратыі, якая непазбежная, мы зможам гэтую сусветную вядомасць выкарыстоўваць для дынамічнага развіцця дзяржавы, кажу гэта як рэкламшчык з 15-гадовым стажам. Ідзіце да перамогі!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(52)