Общество

Ціханоўская: «Я вінаваціла сябе, што столькі гадоў жыла, не звяртаючы ўвагу на тое, што адбываецца ў маёй краіне»

У размове з польскім рэсурсам Kanal Zero лідарка дэмакратычных сілаў адзачыла, як з часам беларусы і беларускі сталі больш клапаціцца пра сваю ідэнтычнасць.

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай публікуе абранае.

  • «Мы прагнем расказаць свету, што такое Беларусь і хто такія беларусы. Вельмі доўга нашу краіну разглядалі як нейкі спадарожнік Расеі. Зараз мы наноў адкрываем Беларусь для свету. Мы – асобная краіна са сваёй культурай і мовай, са сваёй ідэнтычнасцю. Мы жадаем жыць асобна ад Расеі».
  • «Мяне афіцыйна вітаюць сусветныя лідары, і гэта азначае, што яны прызнаюць не мяне асабіста, а права беларусаў на самавызначэнне і магчымасць абіраць сваю будучыню».
  • «Зараз беларусы ганарацца тым, што яны беларусы. І не проста беларусы, а Беларусы з вялікай літары. Мы пазнаём адзін аднаго і падтрымліваем. Зараз усе разумеюць важнасць нацыянальнай ідэнтычнасці і надаюць ёй вялікую ўвагу. Пачынае развівацца і мацнець беларуская мова. Людзі больш ведаюць пра нашу нацыянальную сімволіку».
  • «Калі ў 2020 годзе мяне пыталі ў інтэрв'ю пра нацыянальную сімволіку, я не магла адказаць на пытанне пра гістарычны бела-чырвона-белы сцяг, бо ўсё жыццё пражыла з савецкім чырвона-зялёным. Я ніколі не звяртала на яго ўвагі, але пасля ўсё набыло новыя сэнсы. Я пачала разумець яго значэнне і вінаваціць сябе за тое, што столькі гадоў жыла, не звяртаючы ўвагу на тое, што адбываецца ў маёй краіне. Зараз гэта адказнасць ляжыць на кожным з нас. Гэта тое, што робіць нас нацыяй, дапамагае нам рухацца наперад і працягваць змагацца».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(38)