Таксама заклікаю Раду Бяспекі ААН уключыць у парадак дня Беларусь, каб абмеркаваць пытанне аб размяшчэнні ядзернай зброі і прамой пагрозе нашай незалежнасці.
Ціханоўская: Няма ніводнай хартыі ААН, якую б Лукашэнка не парушыў
Лідэр дэмсіл, якая знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць Генасамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, заклікала абмеркаваць Беларусь у Радзе Бяспекі ААН.
– Я прашу Арганізацыю Аб'яднаных Нацый захаваць Беларусь у ліку прыярытэтаў і выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі, каб дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных, – агучыла Святлана Ціханоўская. – Я заклікаю суды ААН пачаць разбіральніцтвы супраць рэжыму ў Мінску.
Палiтык адзначыла, што «няма ніводнай хартыі ААН, якую б Лукашэнка не парушыў», i адзначыла, што Беларусь мае патрэбу ў неадкладнай увазе сусветнай супольнасцi і дзеянні:
– Гэта лёсавызначальны момант у гісторыі, і я прашу сусветную супольнасць падтрымаць нас у барацьбе за само існаванне нашай краіны і народа.
Таксама Ціханоўская адзначыла, што беларуская дзяржава не выконвае свае абавязкі перад грамадзянамі, а Лукашэнка – не прадстаўляе беларускі народ, таму ён і яго памагатыя павінны быць выключаныя з форумаў ААН.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное