Ціханоўская: «Ніхто не адмаўляе каштоўнасьць беларускай мовы, трэба больш беларускамоўных школ»
Кандыдатка ў прэзідэнты выказалася пра моўнае пытанне.
У часе жывога эфіру на Радыё Свабода з аб’яднаным штабам Сьвятлана Ціханоўская і Марыя Калесьнікава выказаліся пра беларускую мову. На пытаньне, чаму амаль няма зваротаў па-беларуску і няма агітацыйных матэрыялаў, Марыя Калесьнікава паведаміла, што беларуская мова — мэта будучыні.
Сьвятлана Ціханоўская адказала па-беларуску:
— Большая частка нашага насельніцтва думае і гаворыць па-руску, таму ім было б цяжка ўспрымаць беларускую мову ў нашых прамовах. Думаю, мы абавязкова дадамо яе ў агітацыйныя матэрыялы. Я вучыла беларускую мову ў асноўным у вёсцы, калі прыяжджала да бабулі. Ніхто не адмаўляе каштоўнасьць беларускай мовы, трэба больш беларускамоўных школ, пра гэта казаў і Сяргей Ціханоўскі. Бо ў Менску цяпер толькі дзьве беларускамоўныя школы. Я заўжды радуюся, калі чую, як моладзь гаворыць па-беларуску.
Сьвятлана Ціханоўская паабяцала падумаць, як пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў кампаніі.
Читайте еще
Избранное