Але ні ціск, ні гвалт, ні пагрозы не могуць сцерці беларускую культуру, гісторыю і ідэнтычнасць. І ніводная ўлада не здолее выкрасці нашае самавызначэнне: яно належыць не дзяржаве, а народу. Гэта частка нас саміх, і яе немагчыма сцерці.
Ціханоўская: «Надыдзе дзень, калі бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі»
19 верасня 1991 года Беларусь атрымала новыя дзяржаўныя сімвалы — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоню».
З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і выказала надзею на вяртанне сімвалаў.
— 33 гады таму Вярхоўны Савет афіцыйна зацвердзіў назву нашай краіны – Рэспубліка Беларусь. Разам з назвай краіны былі зацверджаныя і дзяржаўныя сімвалы: герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, якія ўвасабляюць доўгі шлях беларусаў да свабоды і незалежнасці, імкненне да справядлівасці і права вызначаць уласны лёс.
Сёння рэжым спрабуе адабраць у нас гэтыя сімвалы, забараніць іх як нешта чужое і варожае.
Я ўпэўненая: надыдзе дзень, калі бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі. Жыве Беларусь! — напісала Ціханоўская.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык таксама лічыць, што новая ўлада абавязана аднавіць статус сімвалаў як дзяржаўных.
— У першы ж дзень.
19 верасьня 1991 Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і герб «Пагоня» атрымалі статус дзяржаўных сымбаляў. Гэтага статусу іх пазбавілі праз зьбіцьцё дэпутатаў у залі парлямэнта (што па законах нават рэжыму ёсьць тэрарыстычны акт) і неканстытуцыйны, махлярскі рэфэрэндум.
І першае, што мусіць зрабіць новая ўлада – аднавіць дэ-факта дзяржаўны статус сымбаляў, якія натхнялі пакаленьні беларускіх патрыётаў і натхняюць нас сёньня. Проста ў першы ж дзень.
Інакш гэтая ўлада будзе якая заўгодна, але – не беларуская. Жыве Беларусь!
Читайте еще
Избранное