Наста была голасам тых, каго было не чуваць, і надзеяй для тых, каму была патрэбная дапамога.
Ціханоўская: «Моцная жанчына з вялікім сэрцам»
Лiдэр дэмсіл Беларусі – пра прысуд праваабаронцы Насты Лойкі.
– Наста працавала не толькі ўнутры Беларусі, але і ўдзельнічала ў міжнародных кампаніях па правах чалавека, – кажа Святлана Ціханоўская. – Яна прадстаўляла інтарэсы беларусаў, якія пакутуюць ад дыскрымінацыі, гвалту ці пераследу, і гучна казала пра тыя праблемы, якія любіць ігнараваць рэжым.
Наста вельмі любіць свайго сабаку – Эрыка, і зараз яна вельмі балюча перажывае разлуку з ім. Яна напісала ліст з турмы, які нікога не пакіне абыякавым. Наста – моцная жанчына з вялікім сэрцам, але ёй, як і тысячам беларускіх палітзняволеных, патрэбная нашая ўвага і падтрымка.
Читайте еще
Избранное