Ціханоўская: Калі б у Сяргея былі такія грошы, ён бы не змагаўся за нейкія правы простага народа
Жонка папулярнага палітычнага блогера і патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты дала сваё першае інтэрв'ю – расійскаму тэлеканалу «Дождь».
Святлана Ціханоўская выказала ўпэўненасць, што яе ініцыятыўная група збярэ неабходную колькасць подпісаў, але, як адрэагуе ЦВК, яна не ведае, пiша Наша Нiва.
Таксама яна пракаментавала знаходжанне ў іх на дачы 900 тысяч даляраў падчас ператрусу. На пытанне, ці падкінулі гэтыя грошы, Святлана патлумачыла, што не можа гэтага сцвярджаць:
– Я вельмі сумняваюся ў тым, што ён мог зарабіць гэтыя грошы. (…) Калі б былі такія грошы — у сям’і ці ў Сяргея, — то напэўна ён бы не змагаўся за нейкія правы простага народа.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное