Общество

Ціханоўская: «Галоўнае, што мы можам даць дзецям – адчуванне бясконцай любові і падтрымкі»

Лідарка дэмсілаў Беларусі звярнулася да беларусаў з нагоды Дня ведаў.

— Кожнага 1 верасня я здзіўляюся — як жа хутка ляціць час. Быццам толькі ўчора мы разам з Сяргеем вялі Карнея на лінейку — вельмі ўсхваляваныя, але гордыя бацькі, — цытуе Святлану Ціханоўскую яе прэс-служба. — А сёння не магу паверыць, што ўжо трэці год наша, такая дарослая Агнія, сама апранае кашулю і закідвае на спіну школьны заплечнік.

Невыносна балюча ад таго, што Сяргей не можа ўзяць яе за руку ў такі важны дзень. Не можа падбадзёрыць Карнея, а мне з усмешкай сказаць: «Ты проста паглядзі, якія ж у нас цудоўныя дзеці!»    

На жаль, чарговы Дзень ведаў азмрочваецца тым, што наша сям’я разарваная – і мы такія не адны. Але я ўпэўненая, што галоўнае, што мы можам даць дзецям — адчуванне бясконцай любові і падтрымкі.

Гэта — тая апора, якая дапаможа ім пераадолець любыя дзіцячыя хваляванні: ці то непаразуменні з настаўніцай, ці то першую «двойку», ці то першую закаханасць.

Дарагія бацькі! Цярплівасці вам і моцы, каб быць здольнымі даць дзеткам самыя галоўныя веды – як заставацца чалавекам у любых абставінах. Як любіць, калі свет напоўнены трывогай.

Як захоўваць спагаду, калі іншыя губляюць надзею. Як быць моцнымі, калі цяжкасці здаюцца непераадольнымі. Са святам!

Читайте еще

Конвейер репрессий. Дмитрия Дашкевича начали судить по новому обвинению. Сценариста из Борисова будут судить за «призывы к санкциям». «Хапун» в Глубоком

Беларус, сбежавший от призыва: «Получил свои первые права. Но не на вождение автомобиля, а на управление яхтой»

Марыя Садоўская-Камлач: Калі раней расейскія СМІ стараліся спадабацца беларусам, то сёння стаўленне іншае

Конвейер репрессий. Как юрист Зенкович выглядит после 3,5 лет в заключении. Стали известны фамилии всех 37 политзаключенных, выпущенных по амнистии. КГБ задерживает учителей со всей Беларуси по делу «Адукаванкі»

Дроздовский: «В странах Европы около 15% людей с инвалидностью, а у нас 6%. Как так может быть?»

Гребенщиков: «Людей учат, что только они правы, а все остальные — враги. С этим очень тяжелым наследием придется справляться не один десяток лет»