Коктейль

Цiкавосткi пра ручнікі. I «саркастычны каментар» ў адрас аматараў прыкрыцца беларускай культурай

Тетя Ира разрешила паглядзець экспазіцыю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча i дзелiцца цiкавымi фактамi.

  • На ручнікі павітуха прымала дзяця пры нараджэнні. На ручніках апускалі з зямлю труну з памерлым. Ручнікі клалі ў пасаг на вяселлі і бралі з сабою ў дарогу.
  • За савецкім часам вышыванкі набівалі на ручніках фабрычным спосабам, бо чыноўнікі таксама палюбілі ручнікі-абярэгі. Хлеб-соль для гасцей падавалася на ім, ды і ў падарункі іх укладалі таксама.

  • Ручнік працы мастачкі Святланы Петушковай – «саркастычны каментар» ў адрас аматараў прыкрыцца беларускай культурай. Бо зараз сімвалы радзімы ўжо не тыя.
  • На яе ручніку звмест традыцыйных кветак – вобразы АЭС і сельгастэхнікі, як сімвалаў дыктатуры. Бо ручнік, меркаваннем аўтаркі, яшчэ і рэч, што захоўвае памяць пра час.
  • Што ж да васількоў, то іх трэба будзе вучыцца ткаць і вышываць нанова. Як прыйдзе пара.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)