Цифра дня. Сколько сотрудников медиа в Беларуси находится за решеткой: «Андрээээйка, вобшук!!!»

По информации Белорусской ассоциации журналистов, их количество достигло 32.

Семерых из них задержали в рамках уголовных дел 8 июля. Это главный редактор газеты «Наша Ніва» Егор Мартинович, руководитель отдела рекламы и маркетинга «Нашай Нівы» Андрей Скурко, главред «Нашай гiсторыi» Андрей Дынько, бухгалтер издания Ольга Ракович, журналист-фрилансер из Витебска Виталий Скрыль, журналист-фрилансер из Глубокого Змитер Лупач, редактор Orsha.eu Игорь Казмерчак.

В четверг силовики провели обыски в редакциях газеты «Наша Ніва», а также независимых региональных изданий «Брестская газета» и барановичский Intex-Press.

Заместитель директора по рекламе и маркетингу «Брестской газеты» Татьяна Пискур поблагодарила всех, кто беспокоился за сотрудников издания. По ее словам, после обыска была конфискована вся техника, включая телефоны и мониторы.

Жена Андрея Скурко рассказала, как проходил обыск у них дома. Paulina Skurko: «…Я пачула за вокнамі галасы. Адхінаю фіранку, а там... Як у страшным сне: паміж нашай маладзенькай слівай і пясочніцай, паўз лужок з рамонкамі да нашага дома нясецца натоўп з закрытымі тварамі і аўтаматам. Гэта нагадвала сон. І, як у сне, я зараўла з усёй сілы: «Андрээээйка, вобшук!!! Андрэй, у нас вобшук!!!!!»

Выходзіць мой муж з пакоя: «Ты нешта казала?»

Некалі будзе смешна ўспамінаць, спадзяюся.

Андрэй трымаўся агурком: спакойна, усё нармальна, гэта штатная сітуацыя.

Шкадую, што не ўвесь час была побач, трымала яго за руку.

Мы з малым тусаваліся па ўсім доме, бо малога на месцы не ўтрымаеш. А Андрэй з гэтымі людзьмі («джэнтльменамі») пераходзіў з пакоя ў пакой.

Было смешна, калі Тамаш закамандаваў ісці на двор, і мы з міліцыяй шукалі яго другі сандалік. «Па-мойму, ён сам нёс яго ў бок ваннай», паказвае адзін з панятых. «Я пагляджу», кажа чалавек у месцы. «Вы не бачылі?» — пыталіся адзін у аднаго. І на фоне Тамаш крычаў сваёй звацельнай інтанацыяй: «Сандалік!»

Другому дзядзю ён падносіў, каментуючы, усе свае цацкі. Дзядзя нават запусціў яму юлу.

«Навошта патрэбна столькі кніг?» — пыталіся тым часам у Андрэя.

«Я так і не прыдумаў, што адказаць», — кажа ён мне потым. Рэдкасны выпадак, калі мой дасціпны, вясёлы муж не прыдумаў адказу.

З кніг міліцыю найбольш зацікавілі лісты Януша Радзівіла, палескія песні з нотамі, Карлас Шэрман, савецкая падлеткавая аповесць «Побеждая оглянісь»... Была яшчэ камічна-драматычная сітуацыя з удзелам літаратуразнаўчых твораў Дзмітрыя Быкава. Але яе, спадзяюся, герой раскажа ў мемуарах…»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(17)