Комментарии
Алег Новікаў, Новы час

Ці зрыне Пуціна смех?

Пасля калапсу СССР пра досвед сатырычнай вайны забыліся. Спецыялістаў, што маніторылі савецкія анекдоты, звольнілі. Аднак сёння, як піша заходняя прэса, ёсць патрэба адрадзіць тое ведамства.

Часопіс «The American Interest», які паспрабаваў адшукаць выхад з сітуацыі, звярнуў увагу на тое, што сучасныя заходнія медыя ігнаруюць гумар як важны сродак палітычнай барацьбы. Між тым, як адзначае тое ж выданне, у часы «халоднай вайны» да гумару ў заходніх сталіцах ставіліся больш сур’ёзна.

Напрыклад, сярод абавязкаў супрацоўнікаў інфармацыйнай службы, што працавалі пры дыпламатычных установах ЗША ў СССР, значыўся збор анекдотаў. Усе сабраныя дыпламатамі байкі пра Чапаева, Штырліца, чукчаў і гэтак далей пасля дасылаліся ў цэнтральны офіс у Вашынгтоне, дзе іх аналізавалі спецыялісты.

Падчас працы над матэрыялам асаблівая ўвага надавалася анекдотам пра неэфектыўнасць савецкай эканамічнай мадэлі. Таксама каціраваліся байкі, якія даводзілі скептыцызм насельніцтва наконт хуткага прыходу камунізму.

Выбраныя анекдоты апрацоўваліся, выдаваліся ў межах асобнай анталогіі і распаўсюджваліся ў сусветных СМІ. Журналісты ахвотна прыводзілі апублікаваныя ў зборніку анекдоты падчас агляду міжнародных навінаў.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)