Лица

Ці ёсць у Мінску месца для мінчан?

Веснавыя высвятленні стасункаў з культурай ад кампаніі “Будзьма!” перайшлі экватар, і наперадзе дзве тэмы, прызначэнне якіх — дапамагчы беларусам лепш арыентавацца ў вонкавай прасторы і… у саміх сабе. 8 красавіка абмяркуем, як надаць Мінску пачуццё ўласнай годнасці, а яго жыхарам — гонару за свой горад.

8 красавіка ў “ЦЭХу” грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” праводзіць чацвёртую сустрэчу дыскусійнага цыклу “Культура паляпшае жыццё!”. Тэма дыскусіі, “Культура будаваць прастору. Рэканструюем Мінск”, ужо набалелая для мінчукоў, неаднаразова паднятая ў СМІ і сацыяльных сетках, выносіцца на адкрытае, абмеркаванне. На падставе спрэчнага працэсу рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска будуць шукацца адказы і на больш шырокія пытанні:

— Як зрабіць Мінск “горадам для людзей”, дзе кожны адчувае сябе свабодна і ўтульна?

— Якія механізмы ўдзелу грамадства ў фармаванні прасторы (дызайну) горада?

— Як не страціць гістарычна-культурную адметнасць і характар горада?

— Як наяўная і страчаная архітэктурная спадчына фармуе стаўленне да яе жыхароў і гасцей горада?

Свае пазіцыі па гэтых пытаннях будуць выказваць:

1. Вадзім Гліннік, архітэктар;

2. Уладзімір Папруга, архітэктар

3. Уладзімір Валажынскі, адміністратар і стваральнік сайта www.minsk-old-new.com;

4. Артур Клінаў, мастак, літаратар, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan».

Мадэратар: галоўны абаронца культурна-гістарычнай спадчыны краіны Антон Астаповіч.

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі, дальні пад’езд, 2 паверх).

Уваход вольны.

Пачатак: 19.00.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)