Общество
Віктар ЛІСТАПАДАЎ, «Заўтра тваёй краіны»

Ці выратуе родную мову квота на рэкламу па-беларуску?

Грамадскія актывісты кампаніі «Справаводства па-беларуску!» разлічваюць палепшыць рэйтынг беларускай мовы ў грамадстве з дапамогай больш шырокага яе распаўсюду ў справаводстве ды ўвядзення квот у рэкламе. На якой мове адказваюць на гэтую прапанову чыноўнікі, і што не ўхваляюць у ёй прадпрымальнікі?

37% беларусаў лічаць, што беларускай мовы ў рэкламе не хапае

Лідар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак з паплечнікамі прапануе дубляваць рэкламу на дзвюх мовах, а льбо ў весці норму – 70% рэкламы на беларускай мове. Такі падыход, на думку актывістаў кампаніі, забяспечыць стварэнне і трансляцыю рэкламнай прадукцыі на дзвюх дзяржаўных мовах і павысіць статус беларускай.

Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» звярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з прапановай падтрымаць змены ў адпаведныя артыкулы закона «Аб рэкламе».

– Гэта было б добрым і цікавым рашэннем, – мяркуе Ігар C лучак. – Нарматыўнае рэгуляванне двухмоўя ў рэкламе падштурхне да выкарыстання і павысіць канкурэнтаздольнасць беларускай мовы. У выніку выйграюць як спажыўцы, так і беларускі бізнес.

Даследаванні паказваюць, што да 70% беларусаў станоўча ўспрымаюць рэкламу на беларускай мове, а 37% – лічаць, што яе ў рэкламе не хапае.

Случак падкрэслівае: на мову «не трэба маліцца», гэта – жывы арганізм, які развіваецца.

– Людзі размаўляюць на той мове, якая гучыць у офісе, на якой вядзецца справаводства, якая патрэбная ім у працы. Рэклама паўсюль вакол нас, і калі я на стане беларускамоўнай, дык будзе ўспрымацца больш натуральна , і ўрэшце яе распаўсюд пашырыцца.

Дзе чыноўнікі не адказваюць па-беларуску

У цеснай сувязі з мовай у рэкламе Ігар Случак разглядае змены ў законе «Аб зваротах гамадзян». Ідэя ў тым, каб унесці норму, якая будзе абавязваць даваць адказ грамадзян ам на мове зварота ва ўстанову. Акрамя таго, кампанія ініцы юе распаўсюд у кра і не справаводства па-беларуску па прыкладзе Міністэрства культуры .

Працяг чытайце тут.